Главная

Мы на карте

История

Фото & Видео

О нас в интернете

Гостевая


Возникновение совхоза "Грудиновский"


У 1919 годзе ўслед за 1-й Быхаўскай iмя Карла Лiбкнехта сельскагаспадарчай працоўнай камунай на патомных землях графа Талстога ў вёсцы Грудзiнаўка (у 1772 годзе пасля першага падзелу Польшчы урад Кацярыны II з мэтай русiфiкацыi краю надзялiў графа Талстога буйнымi зямельнымi угоддзямi i прыгоннымi) быў арганiзаваны саўгас «Грудзiнаўскi». У распараджэнне рабочых былi перададзены зямельныя угоддзi, сады, паравы млын, спiртзавод, панскi палац. Аб адводзе зямлi звесткi ўтрымлiваюцца ў дакладзе землеўпарадчага пададдзела Быхаўскага павятовага зямельнага аддзела за палявы перыяд 1919 года (Дзяржаўны архiў Магiлёўскай вобласцi, фонд 83, оп. I, спр. 31, стар.214). А ў дакументах Быхаўскага райсаўгаса (была такая ў той час арганiзацыя, што кiравала работай саўгасаў) значыцца, што упраўляючым саўгаса «Грудзiнаўскi» быў Мiкалай Тарасавiч Самасейка, якi з’яўляўся загадчыкам млына.

Былыя панскiя парабкi, беднякi-сяляне з навакольных вёсак, якiя ўступiлi ў саўгас, працавалi з вялiкай ахвотай, дабiвалiся высокiх ураджаяў палявых культур, гароднiны i садавiны. Добры прыбытак гаспадарцы даваў дойны i адкормачны статкi.


I. Дрыгант

 

Grudinovka © 2010

Hosted by uCoz